?

Log in

No account? Create an account
Першы раз я ў Кракаве была з экскурсіяй, але нічога адтуль не памятаю, потым я была тут яшчэ разоў трыста, але, як натуральны гопнік, далей за Казімеж не выходзіла. Сёлета вырашыла дагнаць і перагнаць амерыку, ага.

Узброілася сотняй мапаў, пшэводнікуф (пуцевадзіцеляў, штоле), компасам, астралябіяй, пісцікам, барометрам, тэрмометрам, танометрам і лейкапластырам і пайшла пакараць Падгужэ (ціпа Падгор'е). Падгужэ Падгужэм, але галоўнае - пакарыць Капец Кракуса. Не буду каламбурыць на гэтую тэму, але назваць яго курганам - у мяне цяпер язык не павернецца. Як класічны крэтын, я заблукала сярод чыстага поля, і стамілася яшчэ да самога капца.

Вось тут тутCollapse ) ёсць указальнік на культурную дарогу ўгору, але каму трэба культурная дарога, калі пад носам ёсць такая прывабная бескультурная. Дзесьці на сярэдзіне яе я пачала ціха радавацца, што разам са мной на капец лезе Страхоўка Белдзяржстрахаўна, і яшчэ зразумела, у чым сэнс жыцця культурнай дарогі.

адтуль - вось такCollapse )

Назад я злазіла ўжо не так радасна, відаць, мой мазжэчок гіпофіз трохі перахваляваўся на вярхушцы, і мяне трохі падкалбашвала, гумар на тэму капца здаваўся чорным, як дупло разам з усімі засунутымі туды совамі. Але я ведала, што больш любяць кніжкі з карцінкамі, а карцінкі - з мордачкамі, таму вось яна я, спушчаная з капца.

сувораяCollapse ) і лагоднаяCollapse )

навешаны ярлык:

а інтэрферэнцыя такая інтэрферэнцыя


навешаны ярлык:

upd. І гэта яшчэ не ўсё.

Апдэйт папярэдняга запісу.

Карцінка па тэме для прыўлечэнія ўніманія:



1. Абутак: кеды (ад Keds), botasky (чэшс.), adidasky, грындэрсы, канверсы, камелоты, мартэнсы, сцілы, кірза (ад КІРаўскага ЗАводу), сланцы (ад Сланцы, назва завода ў аднайменным горадзе Ў Ленінгр. вобласці).

2. Адзенне, аксэсуары: rifle (чэшс. джынсы), дыпламат (ад Diplomat).

3. Тэхніка: Ксеракс (ад Xerox), Lux, electrolux (=пыласмок у чэшс., ад Electrolux), дыктафон (ад Dictaphone), hoover (у ЗША, такс. дзеяслоў = "пыласосіць", ад Hoover), walkman (прынамсі ў Чэхіі і Польшчы, ад Walkman), фен (ад Foen).

4. Ежа, напоі: Нэскафэ = "любая распушчальная кава", ківі (кітайская актынідыя, ад Kiwi), чупачупс (ад Chupa Chups),эскімо (ад Eskimo).

5. Медыцынскія прэпараты і інш.: аспірын (ад Aspirin), вазелін (ад Vaseline), лекапластыр (ад Leukoplast), віагра (ад Viagra).

6. Абсталяванне: джакузі (ад Jacuzzi Inc.), унітаз (ад Unitas).

7. Транспарт: Джып (ад Jeep), карт (ад Go-Kart), ровар, rower (ад Rover).

8. Інфармацыйныя тэхналогіі: гугліць (ад Google), фаташопіць (ад Photoshop).

9. Усё ў кучу: Żyletka (ад Gillette),
памперсы,
кульман (ад Franz Kuhlmann KG),
акваланг (ад Aqua-Lung),
дыхлафос (ад Дихлофос),
мульцілок (ад Mul-T-Lock),
скотч (ад Scotch),
супер-клей (ад Super Glue Corp.),
тэрмас (ад Thermos GmbH.),
прымус (ад Primus),
kleenex (="аднаразовыя сурвэткі", у ЗША, Італіі, ад Kleenex),
тэтрапак (ад Tetrapack),
барбі (ад Barbie).


Відаць жа, спіс можа дапаўняцца?

навешаны ярлык:

ЧГК

Шмат маіх цяперашніх сяброў-знаёмых калісьці гулялі ў што?дзе?калі? А я ніколі не гуляла. Неяк так не склалася. Бо я ведала людзей, якія гэтым займаюцца, і разумела што ве-е-ельмі моцна да іх не дацягваю:

- мая пляменніца гадоў на 6 малодшая за мяне: у 6 класе яна ездзіла ў Піцер на канферэнцыю па сучаснай расійскай літаратуры, нешта яна там даследавала, у 9 класе яна як адароннае віцебскае дзіця сустракалася з Алфёравым, у 11 класе адкрыла нейкую матэматычную формулу, цяпер яна вучыцца ў МДУ;
- сын матчынай сяброўкі, на год малодшы за мяне: ездзіў на розныя там фізічныя-матэматычныя алімпіяды, чытаў усё, што гарыць, вучыўся ў той жа гімназіі, дзе і мая пляменніца, ну і ўвогуле разумны хлопец; я яго баялася;
- знаёмы з летніка, таксама на год малодшы за мяне, вучыўся ў іншай-але-таксама-крутой гімназіі, удзельнічаў у розных дыспутах міжнародных, класа з 8 штогод ездзіў у Брытанію, там гэтыя крутыя дыспутанты збіраліся і дыспутавалі па-ангельску; пасля вучыўся на міжнародных адносінах на нечым тыпу дыпламатыі.

Вось таму я не гуляла ў чгк. А тыя, што гулялі, былі для мяне нечым недасяжным, а priori ў стопіццот разоў разумнейшымі за мяне.

Але неяк нядаўна ехала я ў Магілёў, а са мной у вагоне - нейкая каманда ехала на нейкую інтэлектуальную гульню са сваім трэнерам. Спачатку я думала, што гэта проста недалёкія школьнікі, але пасля высветлілася, што яны ўжопаўніверах сядзяць.

Сябры мае, скажыце, што гэта проста такая-маладзёж-пашла, што не заўсёды так было, што дыпламаты былі дыпламатамі, а кесары - кесарамі.

”пытанні_і_адказы_на_трэніроўцы”Collapse )

у новым Месце

І мігдаловы горкі пах
М.Б.
...и улица вдалеке сужается в букву "у"
І.Б.



шэрае рэчыва вуліц без аніводнае звіліны
ад ускраін да цэнтру цячэ аднаскладовым натоўпам
кожны кавалак натоўпу - заклапочаны самы і самы ўзмылены -
п'е брудэршафт з гэтым Горадам: досыць нам "ты...Вы"
"мо пачакаеш гарбаты?" - "дзякуй, я тут надоўга"
"ёсць перспектывы на будучыню?" - "толькі закон перспектывы"

глуханямое кіно мятай сімфоніяй льецца з акон
горкі міндальны пах вокны агнём наладоўвае
сёння працуе адзіны на новым месцы закон:
у
(светлай) будучыні горад звуліцца ў літару "у
нескладовае"

навешаны ярлык:

адгадка

на загадку:

максім - лялька, на якой трэба трэніравацца рабіць штучнае дыханне. супрацоўнікі займаюцца гэтым цэнтралізавана а 15.00. на мясцовым слэнгу гэта называецца "цалаваць максіма".

ігар - гэта начальнік максіма. працуе на пасадзе: нешта-тыпу-спартсмен,
яго ўзялі ў інжынерную арганізацыю, выбраўшы паміж двух ліхаў - трэба было браць або Ідэолага, або Спартсмена. ігар - Спартсмен.

навешаны ярлык:

загадка

сяджу ў маці на працы. начальніца: так, тры гадзіны - ідзем цалавацца з максімам. усе выходзяць. я застаюся. мяне просяць адказваць на званкі і казаць: яны ў максіма. хвілін праз 15 вяртаюцца. усе на нервах.

маці: ці то ў іх там лямпачка не працуе, ці то пайшлі яны ў баню.
начальніца: блін, галава цяпер кружыцца ад іхняга максіма.
трэці супрацоўнік аддзела: на літаратуру ў іх няма грошай, а на максіма 8 мільёнаў - калі ласка. ідыёты. хай самі яго ў ж*** цалуюць. ігар гэты з галавой адбітай.

пытанне: хто такі максім? хто такі ігар? і што яны там рабілі 15 хвілін?

навешаны ярлык:

сонца ёсць? (с)

сонца-сонца-так-многа-сонца птушкі крычаць, як ашалелыя
пад акном зноў дзіцячы садок вова куды пайшоў ваня не бі яго лена злезь адтуль
стаяла на прыпынку вакол мяне хадзіў натапыраны юрлівы голуб бырбырбыр
глядзеў на мяне млявымі вачыма думаў я такая вяліііііікая галубіка
а я была палявой лілеяй вы разумееце з кім я сябе параўноўваю
такой радаснай палявой лілеяй
дзякуючы марыйцы і кьеркегору
я хутка палюблю гэты ваш дзівацкі горад

навешаны ярлык:

Амаль сталася навуковым фактам, што кожны беларускамоўны (або "неабыякавы да беларускай справы") беларус, які размаўляе па-беларуску, хоць раз у жыцці спрабаваў Быць Паэтам (больш рэдкія экземпляры - празаікамі, але гэта не так весела).

У якасці навуковай гіпотэзы прапаную: кожны беларус, які хоць нейкія дачыненні мае з беларускай мовай, спрабаваў Быць Філолагам. Некаторыя гэта робяць упарта і ваяўніча, некаторыя наіўна і няўпэўнена. Не ведаю, наколькі гэта характэрна для масавай свядомасці ў прынцыпе, але часам здаецца, што гэта нейкая наша беларуская шыза.

На хвалі дыскусіі ў Родным слове (1990 г.) з настаўнікам А.Кольчанкам Генадзь Цыхун прывёў даволі арыгінальнае выказванне сп. С*** (здаецца, настаўніка?), надрукаванае ў Звяздзе за 1989 г:

"Хочацца, каб і беларус загаварыў, нарэшце, па-чалавечы, не саромеючыся сваёй руска-беларускай "трасянкі", не баючыся, што атрымаецца нешта не так, не па правілах, не па "навуцы". Само слова "навука" гучыць, як вядома, амаль аднолькава і па-руску, і па-беларуску. Прыстаўное "в" перад галоснай "у" сэнсу слова не мяняе (навука). Але калі праз меру чыстыя мовалюбы ставяць гэтае слова ў давальным або месным склоне, атрымліваецца недарэчнасць: навуцы. Што такое навуца? Ні каша, ні груца. Для беларуса такое слова амаль не зразумела. Няпісаныя законы матчынай мовы патрабуюць, каб беларусы не ўжывалі падобных слоў. Мова наша без іх не збяднее."

навешаны ярлык:

Тут прымаюцца віншаванні ў любым эквіваленце.

genius loci

Я люблю гарады. Саму эстэтыку ці, можа, нават метафізіку горада, якой няма больш нідзе.

Калі трэба выбіраць паміж месцам адпачынку на моры, дзе-небудзь яшчэ на прыродзе ці ў якім горадзе - я заўсёды выберу горад. (Калі мора будзе дадатковым атрыбутам, як у Гданьску, - я не супраць:)

Я люблю старыя гарады. Прагу, Кракаў, Брэмен, Гамбург, Рыгу.
І не абавязкова вялікія. Кобленц, Вільню, Люблін, Любэк.
І не абавязкова небеларускія. Горадню, Магілёў, Віцебск.
Я люблю гарадскія легенды, міфы і забабоны. Нейкія такія рэчы, якія вылучаюць горад з шэрагу астатніх. Гарадскія фетышы. Гэта могуць быць кучы брэменскіх музыкантаў, карлававарскіх (?) аплатак, казімеж-дольнаўскіх пеўнікаў - усё гэта на кожным кроку.

Я люблю розныя цікавосткі пра гарады.
1. У Віцебску ёсць Сіні дом. Калі я нарадзілася - ён ужо быў сіні і, падазраю, не адзін год. А з таго часу як мэрам зрабіўся Косінец, ён - як сапраўдны хірург (ці хто ён там?)- пафарбаваў яго ў белы. Але кожны нармальны віцебчук скажа: сустракаемся ля Сіняга дома.
2. Тыя, хто ездзіць на цягніку Мінск-Брэст, могуць назіраць па дарозе ст. ПОЖЕЖИН. Дык вось, ёсць такі прыкол: назву станцыі трэба чытаць справа налева - і тады будзе смешна.
3. Калі мяне не падманулі, то ў гімн Лагойска пачынаецца словамі: "Лагойск, Лагойск, Лагойшчыны сталіца!" (Мы тады адразу прыдумалі некалькі гімнаў для іншых гарадоў, напрыклад: Жабінка, Жабінка, Жабінкоўшчыны сталіца.)
4. Паколькі куча людзей у РБ хоча жыць не ў нейкім канкрэтным горадзе з яго праблемамі, заторамі на дарогах, высокімі коштамі на кватэры etc, то ёсць прапанова перайменаваць Мінск/ Менск у "Сталіцу".
5. Адна вядомая спявачка на поўным сур'ёзе расказвала, як яна ездзіла з гастролямі ў ПЕнск.

А што ведаеце вы?

навешаны ярлык:

для тых, хто цікавіцца перакладам:

тут разбіраюць памылкі ў рускіх перакладах Сапкоўскага. Цікава будзе пачытаць акурат не фанатам пісьменніка, а тым, хто перакладае з блізкароднасных моваў)))

навешаны ярлык:

Беларусь прадстаўлена тут на дзіва крэатыўна:


Бобруйск - Столица мира
Докшицы - Догщет (от созвучного англ. dog + shit)
Дрогичин - Дрочин (неофициальное сокращение от полного названия)
Жабинка - Квакенбург (шуточное название), Квакен (шуточное название)


але і іншыя гарады таксама нічога:

Лондон - Лондонистан (англ. Londonistan, из-за большого количества иммигрантов из Южной Азии),
Лондонград, Москва-на-Темзе (англ. Londongrad, Moscow-on-the-Thames, из-за большого количества живущих в Лондоне богатых людей из России)
Алма-Ата (Алматы) - Ламата, Олмота
Астана - Сатана
Талдыкорган (Талды-Курган) - Талды-Париж
Даугавпилс - Диттонбург (по местной городской строительной фирме Ditton Buve, в привилегированном положении от городской Думы, Мэра по стройзаказам)
Варшава - Качгород (польск. Kaczogród, как место рождения Леха Качиньского, действующего президента Польши)
Екатеринбург - Е-бург, Ё-бург, Йобург, Ек, Екб, Екат, Катер (неофициальные сокращения от полного названия), Катькинград, Свердловск, Сверд[love]ск (так как является столицей Свердловской области), Сверхжлобск (от Свердловска), Ельцинбург ((как родина Б. Н. Ельцина — первого Президента Российской Федерации)), Чайфтаун (как родина рок-группы Чайф)
Жирятино (районный центр Брянской области) - Рио-де-Жирятино (шуточно, по аналогии с Рио-де-Жанейро)
Копейск - Копейскгаген
Краснодар - Краснодыр (пренебрежительно)

...і яшчэ шмат цікавага

вось тут філалагічна пасмяяліся (у першым - тонкі ангельскі гумар):

Ньюкасл - Тун (англ. Toon, местное диалектное произношение слова town (город))
Франкфурт-на-Майне - Майнхэттен (каламбур — соединение слов Майн (название реки, на которой стоит город) и Манхэттен (деловой центр Нью-Йорка))


ці не ведаеце яшчэ якія цікавыя мянушкі для беларускіх гарадоў?

у працяг папярэдняга

upd.
7. стрыечная сястра годзе ў '92-'93 запаўняла мне анкету. на пытанне "любімае імя дзевачкі" адказала: "вікторыя, моніка" (яе звалі віка). я смяялася, а яна сказала: "што ты смяешся, у мяне народзіцца дачка, і я назаву яе моніка". прайшло гадоў 12. у яе нарадзілася дачка. паліна. я расказала ёй гісторыя пра моніку, але яна не ўспомніла.

8. і яшчэ пра серыялы. сяброўка Іра ездзіла ў вёску да бабулі на Аршаншчыну і прывозіла адтуль розныя байкі (у сяброўкі дарэчы, шыкоўнае прозвішча Хлусевіч, таму не ведаю, ці ва ўсё верыць. у іх, дарэчы, паўвёскі мае такое прозвішча. дзіўна, што вёска не так называецца - Хлусевічы, было б смешна:). (расказвала, што лягчанага быка ў іх называюць "кнор", а тады акурат была рэклама "Кнор - вкусен і скор!". мы смяяліся. я так і не ведаю, ці праўда "кныра" называлі "кнорам". мастацкі вымысел?)

дык вось, яна расказвала, што бабулькі ў яе вёсцы называлі ў той час бычкоў і каровак Луіс-Альбэрта (прычым у лісце яна пісала Луісальберта), Хуан-Пабла, Марысабель, Круз, Сі-Сі.

сябры, хто ездзіў у вёскі ў 90-я, прызнавайцеся, ці было такое ў вашых вёсках ці Хлусевіч напраўду Хлусевіч?

тут і тут нядаўна разважалі пра імёны. і я вырашыла далучыцца.

1. у дзяцінстве я шкадавала, што мяне не назвалі Мальвінай.

2. калі б я нарадзілася хлопчыкам, мяне б назвалі Валодзем. (гістарычная справядлівасць амаль аднавілася - цяпер у мяне муж Валодзя).

3. нядаўна ў сябра дзяцінства (можна назваць гэта так, праўда, здаецца, мы неяк пабіліся ў летніку і не асабліва сябравалі, але цяпер сябруем:) нарадзіўся сын, якога назвалі Янам (пакуль маленькі, будзе Янка - сказаў К.). гэта таксама своеасаблівае аднаўленне гістарычнай справядлівасці, бо ў бацькі гэтага майго сябра палітнекарэктнае імя Ян, таму яго ўсе звалі і завуць Іван Іванавіч (дзед у яго таксама быў Ян). але я чакаю, пакуль ён сам напіша пра гэта ў жожо

4. калі я праходзіла практыку ў гімназіі Ахрэмчыка, у мяне ў класах былі 2 Ульяны, Паўліна (якая крыўдзілася, калі яе называлі Паліна), Сафія; у паралельным класе, дзе белмову вяла мая сяброўка, - Альгерд і Вітаўт, таксама пару Ульян. жывуць мастакі!

5. сачувсвуюшчые беларускай справе звычайна хочуць даваць дзецям (і даюць) рэдкія імёны. так, стрыечных майго мужа (кім яны мне прыходзяцца?) завуць Стах і Еважына.

Я хачу Ігната і Ядзечку. Ядзяй звалі маю бабулю, якая памерла, калі мне было амаль 6 годзікаў. я яе вельмі любіла. яна шыла са мной адзенне лялькам. Ігнатам звалі мужа маёй стрыечнай бабулі Валі (роднай сястры бабулі Ядзі). кожнае лета, пакуль не памерла мая бабуля Ядзя, мы ездзілі на Пскоўшчыну да дзеда Ігната і бабы Валі. там збіралася шмат сваякоў. я любіла туды ездзіць.

6. жанчына-навуковец, якая займаецца між іншага анамастыкай, расказала, што дзесьці ў Расеі бацькі назвалі свайго сына Дибил (аналагічна з Владлен) у гонар перамогі Расеі на Еўрабачанні

навешаны ярлык:

пра гарады

Палешукі падселі ў аўтобус на ўкраінска-беларускай мяжы. Хлопчык гадоў 7 прасвятляе другога, трохі малодшага і менш адукаванага (усё гэта на сакавітай палескай гаворцы, якую я, на жаль, не магу аднавіць):

- Масква - самы вялікі горад у свеце. Ён большы за цэлую Беларусь і Таджыкістан.

філалагічнае

Патлумачце, калі ласка, мае дарагія сябры, чаму ў расійскай (і, адпаведна, у беларускай) лінгвістычнай традыцыі Noam Chomsky гучыць як Ноам Хомскі? Прынамсі, на мяне сышло прасвятленне толькі ў магістратуры. 5 гадоў я яго ўпарта называла Хомскім.

upd. Прасвятленне адбылося толькі цяпер) Буду працягваць называць яго Хомскім са спакойнай душой.

навешаны ярлык: